viasna on patreon

Баранавічы: распачаўся збор подпісаў за добраўпарадкаване Жлобінскага возера

2013 2013-04-21T11:42:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-vozera-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах 20 красавіка распачаўся збор подпісаў за добраўпарадкаванне Жлобінскага возера. Прылягаючая да возера тэрыторыя зараз знаходзіцца ў моцна забруджаным стане: наўкол смецце, нягледзячы на тое, што возера размяшчаецца ў межах горада. Ініцыятарам збора подпісаў з’яўляецца грамадскі актывіст Рыгор Грык.

– Мы разумеем, што пытанні добраўпарадкавання Жлобінскага возера знаходзяцца ў кампетэнцыі Баранавіцкага гарвыканкама. Але мясцовыя чыноўнікі заўсёды адказваюць, што няма сродкаў на добраўпарадкаванне паркаў, вуліц і азёраў. Таму мы імкнемся прыцягнуць увагу да гэтай праблемы і цэнтральныя органы ўлады, – адзначыў Рыгор Грык.

Подпісы грамадзян з прапановаю добраўпарадкавання Жлобінскага возера плануецца накіраваць у Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства