viasna on patreon

Ілоне Ткачовай прапанавалі забраць з мытні ноутбук і фотапарат

2013 2013-04-19T14:12:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mytnja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская мытня

Беларуская мытня

Мытнікі з беларуска-украінскага прапускнога пункта “Новая Гута” прапанавалі сябру партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Ілоне Ткачовай забраць раней сканфіскаваны ноутбук і фотапарат.

–Патэлефанавалі майму мужу і прапанавалі прыехаць, каб забраць нашыя рэчы, – распавяла актывістка. – Мытнікі таксама паведамілі, што яшчэ некалькі месяцаў таму дасылалі нам пад роспіс апавяшчэнне пра тое, што і ноутбук, і фотапарат можна забраць, але, натуральна, мы нічога не падпісвалі і ніякага апавяшчэння не атрымлівалі. Відавочна, што інфармацыя, якая прайшла ў інтэрнэце, нагадала памежнікам, што ўсе магчымыя тэрміны сапраўды скончыліся, і што трымаць тэхніку столькі часу няма ніякага сэнсу.

Нагадаем, 6 снежня 2012 года Ілона Ткачова разам з мужам і сынам вярталася з адпачынку ў Егіпце праз украінска-беларускую мяжу. У «Новай Гуце» сям’ю актывісткі абшукалі мытнікі, забраўшы ноутбук і фотапарат.  Актывістка напісала скаргу на імя начальніка мытні, але прапанова забраць тэхніку паступіла толькі зараз.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства