viasna on patreon

ГА “БАЖ” нязгоднае з рашэннем суда ў Ашмянах

2013 2013-04-19T09:44:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj-logo.jpg

Кіраўніцтва ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 18 красавіка звярнулася да грамадскасці з адмысловай заявай.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае нязгоду з рашэннем суда Ашмянскага раёна аб прызнанні фатаальбома “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі. Як мы ўжо адзначалі, сам факт разгляду гэтай справы ў судзе выглядаў абсурдна, і менавіта ён, а не змест альбома, здольны “падарваць давер да органаў улады”.

Спадзяемся, што дадзенае судовае рашэнне ў законную сілу не ўступіць, і Рэспубліка Беларусь не апынецца ў “чорным спісе” дзяржаваў, дзе забараняюць і знішчаюць мастацкія кнігі. Разам з тым мы ўпэўненыя, што беларускія журналісты і надалей будуць выконваць свае прафесійныя абавязкі, не зважаючы на жаданне ідэалагічнай вертыкалі прадстаўляць беларускую рэчаіснасць выключна ў “ружовых колерах”.

Упэўненыя, што беларуская прэсавая фатаграфія ўсё роўна будзе заставацца пераканаўчым фотадакументам пра жыццё беларускага грамадства.

 

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

18.04.2013

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства