viasna on patreon

Слонім: удзельнікаў святкавання Дня Волі дапытвае міліцыя

2013 2013-04-18T18:05:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slon-dzen-vol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Слонімскім РАУС дапытвалі мясцовых актывістаў АГП братоў Сяргея і Андрэя Бялько. Іх выклікалі па позве ў міліцыю за тое, што яны прымалі ўдзел у святкаванні Дня Волі. Іх дапытваў маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Пісаць тлумачэнні за ўдзел у святкаванні сябры АГП адмовіліся. Іх адпусцілі.

Выклікалі сёння ў міліцыю па справе святкавання Дня Волі і пенсіянера Мікалая Барысіка. Яго дапытваў маёр міліцыі Ігар Клыбік. Але Мікалай Барысік адмовіўся ад усіх тлумачэнняў, адзначыўшы, што святкаванне Дня Волі – гэта яго асабістая справа.

Па тэлефоне з міліцыі для гутаркі запрасілі і сябра Партыі БНФ Віктара Марчыка. Але ён пакуль у міліцыю не наведваўся. Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прыйшлі да высновы, што ўсе, хто прымаў удзел у Дні Волі ў Слоніме і сфатаграфаваны на гэтым здымку (глядзіце фота), размешчаным у інтэрнэце, выклікаюцца для “прафілактыкі” у міліцыю.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства