viasna on patreon

Ашмянскі суд: альбом “Прэс-фота Беларусі – 2011” утрымлівае экстрэмісцкія матэрыялы

2013 2013-04-18T16:13:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-foto-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 красавіка суд Ашмянскага раёну вынес сваё рашэньне паводле заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі». Суд  прызнаў “Прэс-фота Беларусі – 2011” экстрэмісцкім і пастанавіў знішчыць 41 асобнік выдання, раней канфіскаваны беларускай мытняй.

Разгляд справы ініцыявала ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці, якое патрабавала прызнаць экстрэмісцкімі фотаздымкі, змешчаныя ў альбоме.

Экспертная камісія, прызначаная рашэннем Гродзенскага аблвыканкама зрабіла выснову аб тым, што ў альбоме “Прэс-фота Беларусі – 2011”, які быў канфіскаваны мытнікамі пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы ў лістападзе 2012 года, “змяшчаюцца наўмысна скажоныя, не адпавядаючыя рэчаіснасці матэрыялы аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь”.

Разгляд справы, ініцыяванай ўпраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці, аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў альбома “Прэс-фота Беларусі – 2011” пачаўся 17 красавіка. Працэс вёў суддзя Аляксандр Давыдаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства