viasna on patreon

Гродна: Актывісты АГП пачынаюць збор кніг для зняволеных

2013 2013-04-18T15:51:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гарадзенскія актывісты АГП прапанавалі правесці кампанію па зборы кніг і наступнай перадачы іх у Гродзенскую крытую турму.
«Ні для каго не сакрэт, што многія з тых, што сядзяць у турмах ў вольны час займаюцца самаадукацыяй: вывучаюць замежныя мовы, псіхалогію і г.д., - кажа старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч. - Наша дзяржава ставіць таўро на ўсіх, хто пабываў у месцах пазбаўлення волі, хоць усе ведаюць і пра памылкі судовай сістэмы і пра палітычныя справы, дзе людзей судзяць па надуманых артыкулах за іх палітычную і грамадзянскую актыўнасць. Напрыклад, у гродзенскай турме сядзіць Мікалай Аўтуховіч і лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.
Гэтай акцыяй мы не ставім ніякіх палітычных мэтаў, мы проста хочам хоць неяк дапамагчы тым, хто апынуўся ў сілу розных жыццёвых абставінаў там».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства