viasna on patreon

Баранавічы: актывіста спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці з любой нагоды

2013 2013-04-18T14:46:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкім (раённым) гарадскім судзе 16 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы прадпрымальніка і грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса, які быццам бы перайшоў вуліцу Савецкую на чырвонае святло. Судовае пасяджэнне вёў старшыня суда Мікалай Кміта.

 – Лічу, што мяне пераследуюць за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Я працягваю змагацца за непрызнанне выбараў Рады прадпрымальнікаў на Баранавіцкім каапрынку. Мяне штрафуюць і за арганізацыю дабрачынных абедаў. Цяпер незаконна і з вялікімі парушэннямі склалі пратакол аб парушэнні правіл дарожнага руху, якія я не парушаў, – адзначыў Мікалай Чарнавус.

Як паведаміў Мікалай Чарнавус, 28 сакавіка начальнік аддзела дзяржаўнай аўтаінспекцыі ГАУС падпалкоўнік Гецман Г.С. прыцягнуў Мікалая Чарнавуса да адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе папярэджання (спачатку хацеў даць штраф у памеры 100 000 руб.) на падставе арт.18.23 КаАП. З такім “аб’ектыўным” рашэннем начальніка АДАІ ГАУС Гецмана Г.С. грамадскі актывіст катэгарычна не пагадзіўся.

У судзе Мікалай Чарнавус даводзіў, што не парушаў правілы дарожнага руху 25 сакавіка пры пераходзе вуліцы Савецкай. Ён паведаміў, што невядомы грамадзянін у форме прапанаваў яму заплаціць штраф на месцы, каб пазбегнуць адміністрацыйнага пратакола.

У судзе аргументы Мікалая Чарнавуса былі больш пераканаўчымі, чым супрацоўніка ДАІ капітана Дзмітрыя Маргуна. Таму суддзя Мікалай Кміта прыняў рашэнне адмовіць Гецману Г.С. у прыцягненні Мікалая Чарнавуса да адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе папярэджання, а адміністрацыйны пратакол вярнуць на даследаванне.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства