viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч: Пра магчымае вызваленне стараюся не думаць

2013 2013-04-18T11:53:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У жніўні заканчваецца тэрмін зняволення палітычнага вязня Змітра Дашкевіча.

Леанід Гаравы з Гарадка атрымаў ліст ад палітвязня Змітра Дашкевіча. Ён піша, што пра «фініш» свой «імкнуся не разважаць асабліва. Бо аднойчы падбягаў я да яго, як тут жа мне павялічылі дыстанцыю».

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 снежня 2010 разам з Эдуардам Лобавым. Іх абвінавацілі ў збіцці двух мінчан. Дашкевіча пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі, Лобава — чатырма.

Зміцер павінен быў выйсці на свабоду ў канцы мінулага года, але 28 жніўня правялі новы суд над ім. Палітвязня абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы і дадалі год турмы, але адлік пачалі са жніўня. Менавіта праз чатыры месяцы яго мусяць выпусціць.

Змітру Дашкевічу можна напісаць ліст:

230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, турма №1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства