viasna on patreon

Гомельскі суд падтрымаў забарону пікета

2013 2013-04-17T22:24:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

17 красавіка суддзя Жанна Андрэйчык (суд Цэнтральнага раёну Гомеля) разгледзела скаргу грамадзянскага актывіста Кастуся Жукоўскага на адмоўнае рашэнне гарвыканкаму аб дазволе правесці пікет. Актывіст з паплечнікамі планавалі 1 красавіка правесці пікет «Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі» з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да знішчэння ўнікальнай драўлянай забудовы ў цэнтры Гомеля. Гарвыканкам не даў дазвол на правядзенне пікета, спаслаўшыся на невыкананне рашэння «Аб масавых мерапрыемствах»: не былі заключаны дамовы з міліцыяй, камунальнымі службамі і «хуткай дапамогай». Разам з тым, спробы заяўнікаў пікетаў заключыць такія дамовы натыкаліся на адмову – з боку тых жа службаў: міліцыі, «хуткай», камунальнікаў. Службы спасылаліся, што без дазволу гарвыканкаму яны не могуць заключыць дамову, гарвыканкам жа не даваў дазвол без дамоў. Гэта патлумачыў на судзе і Кастусь Жукоўскі, дадаўшы, што забарона гарвыканкаму на правядзенне пікету парушае яго канстытуцыйныя правы, а рашэнне гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах» аказваецца на практыцы невыканальным.

Прадстаўніца гарвыканкаму Эльнура Бядуліна выказалася, што адмовілі ўлады ў пікеце прамавоцна.

Суд вынес рашэнне: пакінуць скаргу без задавальнення.

«Такое рашэнне суду было чаканае. Асабіста для мяне гэта паседжанне было як зборам інфармацыі, бо часы зменяцца, і кожнаму прыйдзецца адказаць за свае дзеянні, тым, хто выносіў прысуды, парушаў Канстытуцыю. На судзе склалася такое ўражанне, што ўсе ўсё ведаюць – аб чым ідзе размова, але ўсе робяць выгляд, што не разумеюць. Рашэнне гарвыканкаму – гэта як развод, выказваючыся слэнгам тых, хто закон падмяняе бандыцкімі паняццямі. Гэта ж мы іх утрымліваем, такую армію начальнікаў, міліцыянераў, супрацоўнікаў КДБ, а яны нам селі на карак», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства