viasna on patreon

У Гродне знішчаюць чарговыя гістарычныя будынкі

2013 2013-04-17T11:45:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1_st2.jpg

Вайсковыя кашары і чыгуначную станцыю гарадзенскай крэпасці Першай святовай вайны разбураюць камунальнікі і будаўнікі.

Разам з паркам дрэваў і баракамі 20-х гадоў мінулага стагоддзя пад знос ідзе і дыхтоўны помнік часоў Расійскай імперыі на вуліцы Перамогі ў Гародні. Таццяна Касатая, мясцовы экскурсавод, шкадуе, што аб’ект не ўбачыць ужо ніхто.

Таццяна Касатая: "Яны маглі б стаць вельмі добрым, цікавым аб’ектам, не толькі для экскурсій па горадзе. Тут можна было б арганізаваць галерэю, ці музей, як гэта робіцца ў Заходне-Еўрапейскіх краінах, ды нават і побач - у Беластоку. А калі не адкрываць там нейкую адмысловую мастацкую ўстанову, то можна было б пакінуць тыя будынкі, якія ёсць, і проста стварыць там, напрыклад, бізнес-цэнтр, ці краму, але пакінуць аўтэнтычнасць. Бо без аўтэнтычнасці няма генетычнай памяці, гэта значыць, няма гісторыі – мы яе самі разбураем".

Летась гарадзенскія гісторыкі падавалі запыт да Міністэрства культуры пра ўключэнне шэрагу аб’ектаў у спіс матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў. Чыноўнікі ў Менску палічылі, што станцыя больш стагадовай даўніны каштоўнасцю не з'яўляецца. Да гэтага часу кашары належылі вайскоўцам і таму раней паставіць пад ахову вайсковы будынак было немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства