Касацыйная скарга грамадзянак Украіны пакінутая без задавальнення
https://spring96.org/be/news/62635
2013
2013-04-16T16:53:52+0300
2013-04-16T16:53:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ukrainki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Украінскія дзяўчаты Юля Грышчук і Юля Слівінская не знайшлі праўды ў беларускім судзе.
16 красавіка ў Менгарсудзе разглядалася касацыйная скарга грамадзянак Украіны, затрыманых у Менску пад час Дня волі 24 сакавіка. На другі дзень Юлю Грышчук і Юлю Слівінскую суд Савецкага раёна Менска абвінаваціў у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) і пакараў арыштам на адныя суткі.
Праз дзень ў міграцыйнай службе ім вярнулі пашпарты і дзяўчаты з’ехалі дадому.
Судзейская калегія Менгарсуда, вывучыўшы матэрыялы справы, не знайшла падстаў для адмены ранейшага прысуду, таму скарга ўкраінак пакінутая без задавальнення ў поўным аб’ёме.