viasna on patreon

Крухмальны завод пад Пружанамі забруджвае навакольнае асяроддзе

2013 2013-04-16T12:35:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zavod-u-pruzhanakh.jpg

Завод, пабудаваны паводле кітайскай тэхналогіі, не дае рады ачыстцы сцёкаў, забруджвае паветра і робіць залпавыя выкіды ў раку.

Аб экалагічнай праблеме піша мясцовая газета «Раённыя будні».

«Два разы на год ад крухмальнага завода ў вёсцы Харава пракопваецца роў, па ім скідаецца цёмна-сіняя смярдзючая вада, потым роў закопваюць», - кажа жыхар вёскі.

Расследаванне паказала, што прадпрыемства ўжо трэці год працуе з парушэннем экалагічных нормаў.

Галоўная хіба, неспалучальная з нармальнай дзейнасцю завода, была закладзеная яшчэ ў праекце. Выявілася, што крухмальны завод тут нельга было будаваць, бо грунтовыя вады праходзяць занадта блізка да паверхні, піша газэта.

Замест нейкіх захадаў уладальнік, сельскагаспадарчае таварыства «Бацькаўшчына», якому належыць завод, адкупліваецца штрафамі.

Гэткае парушэнне патрабаванняў бяспекі навакольнага асяроддзя - не вынятак у Беларусі.

Ужо не першы год вядома аб падобнай праблеме ў Пухавіцкім раёне. Жыхары пасёлка Дружны, які знаходзіцца побач з вытворчасцю «Август-Бел», пратэстуюць супраць працы небяспечнага прадпрыемства. За некалькі метраў ад яго агароджы знайшлі бочкі з сінявым атрутным рэчывам на дне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства