viasna on patreon

Горкі развальваюцца пасля «Дажынак»

2013 2013-04-16T12:32:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/horki-paslja-dazhynak.jpg

Каля амфітэатра, які пабудавалі ў Горках да леташніх «Дажынак», паваліўся слуп з ліхтаром вулічнага асвятлення.

Ён з коранем вывярнуў плітку, піша мясцовы сайт horki.info. Тут жа, каля амфітэатра, правалілася плітка. Яма атрымалася даволі глыбокая.

Плітка разышлася і ў іншым месцы берага возера.

Раней паведамлялася, што на «Дажынкі» ў Горках быў выдаткаваны 1 трлн рублёў (па сённяшнім курсе, гэта амаль 116 млн даляраў).

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства