viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-04-16T08:58:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - новыя выпадкі адміністрацыйнага пераследу актывістаў у Віцебску і Мінску, чаму Вярхоўны Суд адмовіў у рэгістрацыі “Маладым хрысціянскім дэмакратам"  а таксама як чыноўнікі ігнаруюць закон "Аб мовах".

У “Падзеі тыдня” – вяртанне ў менскую гімназію №4 беларускай мовы. Намаганні неабыякавай грамадскасці і бацькоў гімназістаў, якія актывізаваў вядомы скульптар Генадзь Лойка, прывялі да першай перамогі супраць русіфікацыі навучальнага працэсу.  

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – удзельнік канферэнцыі «Дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі», што адбылася ў Бруселі, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

У рубрыцы "Навіны палітвязняў" - пра праблемы тых, хто знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. На фоне бурных спрэчкі беларускіх палітыкаў наконт санкцыяў супраць Беларусі – жыццё палітзняволеных працягваецца, нягледзячы на ціск і пераслед.     

У музычных паўзах - кампазіцыі “BN” з дыску “Жыве рок-н-рол!”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства