viasna on patreon

Да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Віцебску заяўлены тры пікеты

2013 2013-04-15T13:24:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў накіраваў у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Віцебска заяўку на правядзенне пікета 26 красавіка. Раней заяўкі былі пададзены таксма старшынём абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанідам Аўтуховым і кіраўніком абласной структуры Руху "За Свабоду" Хрыстафорам Жаляпавым.

Паводле Яна Дзяржаўцава, які апошнім падаў заяўку ў раённую адміністрацыю, каб правесці пікет у парку Мазурына, мэтай акцыі будзе  не толькі ўшанаванне памяці ахвяраў Чарнобылю: удзельнікі пікету таксама хочуць выказаць пратэст супраць будаўніцтва новай беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы.

Усе тры пікеты, прымеркаваныя да 27-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, віцебскія дэмакратычныя актывісты хочуць правесці ў месцах, вызначаных раённымі адміністрацыямі для масавых акцый. Такіх месцаў у Віцебску таксама тры. Але за апошнія некалькі гадоў актывістам не было дазволена правесці ніводнай акцыі, у тым ліку і да ўгодкаў трагедыі ў Чарнобылі. Хаця ў горадзе жыве нямала ліквідатараў наступстваў аварыі, а таксама тых, хто пасля трагічных падзей мусіў пераехаць на Віцебшчыну з небяспечных для жыцця раёнаў Беларусі.

Падставай для адмоваў арганізатарам звычайна бывала адсутнасць дамоваў са структурамі, якія мусяць забяспечаць абслугоўванне акцый – службамі ЖКГ, хуткай дапамогі і міліцыяй. Гэтыя структуры любым коштам пазбягалі магчымасцяў заключаць дамовы з актывістамі, за выключэннем камунальнікаў. А без дамоваў з медыкамі і супрацоўнікамі міліцыі раённае кіраўніцтва дазволаў не дае, тым самым пазбаўляючы жыхароў Віцебску права на вольнае выказванне сваіх думак і грамадзянскай пазіцыі.  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства