viasna on patreon

Талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)

2013 2013-04-13T18:20:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milav-talaka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты 13 красавіка арганізавалі талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года. Раней тут адбылася аўтамабільная аварыя і актыўна вяліся лесанарыхтоўкі, таму тэрыторыя вакол помнікаў стала вельмі забруджанай.

– Найперш мы засыпалі яму і параўнялі пляцоўку каля камня-валуна з мемарыяльнай плітой у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага і Аляксандра Лянкевіча. Затым мы прыбралі тэрыторыю ад рознага смецця і спадзяёмся яшчэ пасадзіць кветкі, як толькі прагрэецца мілавідская зямля, – адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

За працай актывістаў актыўна “назіралі” буслы, якія даўно палюбілі гасцінную мілавідскую зямлю і неба.

 

Фота: 1. Пашкоджаная ў выніку аварыі пляцоўка ля камня-валуна; 2. Талака грамадскіх актывістаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля камня-валуна з мемарыяльнай плітой у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага; 3. Так выглядае пашкоджаная пляцоўка пасля талакі; 4. Мілавідскія буслы, якія палюбілі гэтую зямлю і неба.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства