viasna on patreon

У Віцебску затрыманы актывіст Пётр Іваноў

2013 2013-04-12T13:47:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivanou-petr-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Іваноў

Пётр Іваноў

У памяшканні ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама 12 красавіка быў затрыманы мясцовы актывіст Пётр Іваноў.

Па тэлефоне Пётр Іваноў паведаміў праваабаронцам, што сёння ён даваў тлумачэньні ў абласным ДАІ палкоўніку Сцяпанаву, як сьведка па затрыманьні 16 лютага за акцыю (трымалі плякат са словамі "Свабоду" ў цэнтры Віцебску) сябраў БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава. Пры гэтым Іваноў прасіў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў затрыманні (за парушэнне правілаў дарожнага руху).

За гэта на Пятра Іванова склалі адміністрацыйны пратакол за быццам бы сьвядома фальшывае паведамленне.

Іванова прывезлі да будынку суду Першамайскага раёна, аднак затым міліцэйская машына  развярнуліся і паехала назад. Па тэлефоне Іваноў паведаміў, што яго ізноў павезлі ў міліцыю для складання яшчэ аднаго пратаколу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства