Моладзевы праваабарончы рух намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру
Нарвежскі нобелеўскі камітэт уключыў Моладзевы праваабарончы рух у спіс
намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру ў 2013 годзе. Сетка
арганізацый, якія ўваходзяць у склад МПР была намінавана за адукацыйную
дзейнасць па правах чалавека і праваабарончую працу ў розных краінах. Гэта
стала своеасаблівым падарункам праваабаронцам да Міжнароднага Дня моладзевых
дзеянняў за правы чалавека (9 красавіка).
Згодна
з правіламі Нобелеўскага камітэта, спіс намінантаў трымаецца ў сакрэце на
працягу пяцідзесяці гадоў пасля ўручэння. Аднак
ужо вядома, што акрамя МПР сярод прэтэндэнтаў ёсць былы прэзідэнт ЗША Біл
Клінтан, расійскае праваабарончае таварыства "Мемарыял" і пакістанская
школьніца Малая Юсуфзаі, цяжка параненая талібскімі фундаменталістамі.
Характэрна,
што зацвярджэнне спісу намінантаў супала з праходзячымі на дадзены момант
пракурорскімі праверкамі ў шматлікіх расійскіх праваабарончых арганізацыях, у
тым ліку Маладзёжным праваабарончым руху.
10 снежня 2011 года Каардынацыйны Савет Моладзевага Праваабарончага Руху (МПР) прыняў рашэнне прысвоіць статус Ганаровага ўдзельніка сеткі МПР старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму.
Міжнародная сетка - Моладзевы Праваабарончы Рух - супольнасць, створаная ў рамках міжнароднага праекта, які з'явіўся на свет 8 жніўня 1998, і яго галоўнай місіяй стала стварэнне і падтрымка новага пакалення маладых праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў.