viasna on patreon

Прагляд фільма "Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс" і дыскусія

2013 2013-04-12T09:03:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/katavanni-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта www.allnews4.me

Фота з сайта www.allnews4.me

15 красавіка літоўскі кінафестываль "Нязручнае кіно" і Беларускі Дом правоў чалавека запрашаюць на прэм’ерны прагляд фільма пра катаванні і выпадкі жосткага стаўлення да людзей з боку  супрацоўнікаў сілавых структур ў Беларусі і дыскусію з рэжысёрам і героямі фільма пасля прэм’еры.

Фільм незалежнай беларускай дакументалісткі, аўтара і рэжысёра Вольгі Нікалайчык «Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс»-  гэта трылогія. Фільм распавядае пра катаванні, здзекі, жорсткае стаўленне і парушэнні правоў чалавека з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прадстаўнікоў розных сілавых структур. Сюжэт фільма складаецца з некалькіх гісторый: экс-кандыдат ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч падвяргаўся здзекам ў СІЗА КДБ, праваабаронца Павел Левінаў ледзь не быў абвінавачаны ў тэрарызме, моладзевы актывіст Андрэй Молчан быў жорстка збіты  супрацоўнікамі міліцыі, украінскія актывісткі FEMEN  перажылі катаванні і прыніжэнні за перфоманс каля будынка КДБ у Мінску.

Фільм зняты ў 2013 годзе, пры падтрымцы «Беларускага дому правоў чалавека», працягласць 86 хвілін.

Ідэя - ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў». Вытворчасць і студыя - BRAMAFILM.

У праграме мерапрыемства:

19:00 - 20:30 Паказ фільма "Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс"

20:30-21:30 Дыскусія з рэжысёрам фільма і палітычнымі дзеячамі з Беларусі

Мова абмеркавання: руская і літоўская ( калі неабходны пераклад на англійскую, калі ласка, паведамце арганізатарам - belarus@humanrightshouse.org, +37052127703)

Удзельнікі дыскусіі: рэжысёр Вольга Нікалайчык і героі фільма

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства