viasna on patreon

Салігорск: Петыцыю з подпісамі перадалі ўладам

2013 2013-04-11T20:12:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/petycyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Волчак падпісвае петыцыю

Алег Волчак падпісвае петыцыю

Он-лайн петыцыю з патрабаваннем будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай сучаснай паліклінікі падпісала амаль сямсот чалавек. Гэта жыхары Салігорску, а таксама людзі з іншых гарадоў Беларусі і нават замежжа. Стваральнік петыцыі -- мясцовы праваабаронца Аляксей Валабуеў.

- Цяперашняя паліклініка разлічанай на 680 наведванняў штодня, а фактычна іх у тры разы больш. Паводле Канстытуцыі, "дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання,” - гаворыць Аляксей Валабуеў. - Але жыхарам Салігорску, каб атрымаць медыцынскую дапамагу, даводзіцца гадзінамі прастойваць ў шалёных чэргах. Гэта здзек з чалавечай годнасці.

Зрэшты, улады не абыякавыя да існуючай сітуацыі і спрабуюць яе вырашыць. Напрыклад, плануецца адкрыццё філіяла Салігорскай паліклінікі на вуліцы Маладзёжнай. Але, на думку праваабаронцы, гэткая мера з’яўляецца палавіністай і не вырашае сапраўднай праблемы.

Каб паспрыяць хутчэйшаму вырашэнню пытання, сабраныя пад он-лайн петыцыяй подпісы былі раздрукаваныя і накіраваныя ўладам. У прыватнасці, копію петыцыі і подпісаў да яе атрымаюць старшыня Салігорскага райвыканкаму, Міністр аховы здароўя, Старшыня Камісіі па ахове здароўя Палаты прадстаўнікоў, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад двух Салігорскіх акругаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства