У Брэсце заклікаюць да грамадскага абмеркавання платнага наведвання паліклінік
Такую прапанову вылучыла абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая накіравала зварот у мясцовыя саветы дэпутатаў, абласное аб’яднанне прафсаюзаў, структуры грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і БРСМ.
Як паведаміў лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, партыя, якую ён прадстаўляе, ужо выказала пратэст
супраць выказванняў некаторых мясцовых чыноўнікаў увесці плату за наведванне паліклінік
і знаходжанне ў бальніцы. У прыватнасці, з такой прапановай выступіў старшыня
Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі. Але, паводле Маслоўскага, важна
каб і дэпутаты, і прафсаюзы, і грамадскія арганізацыі публічна выказаліся на
гэты конт і далі ацэнку заявам службовых асобаў. Акрамя таго, БСДП (Грамада)
прапануе іншым структурам далучыцца да партыйнай кампаніі “За бясплатную
медыцыну”. “Я лічу, што такія сумесныя дзеянні, накіраваныя на карысць людзей,
будуць эфектыўныя і дауць плён”, - заявіў Ігар Маслоўскі.