На Гарадзеншчыне новы адміністрацыйны працэс за фотаздымак
На Гарадзеншчыне чакаецца новы адміністрацыйны працэс па факце публікацыі фотаздымкаў у інтэрнэце. 25 сакавіка грамадскія актывісты з гораду Бярозаўка традыцыйна ўшанавалі памяць генерала БНР Кіпрыяна Кандратовіча. Магіла гэтай гістарычнай асобы знаходзіцца паблізу праваслаўнай царквы раённага цэнтру Воранава. Кіпрыян Кандратовіч быў перапахаваны тут ў траўні 2000 года. Штогод у Воранава прыязджаюць грамадскія актывісты Лідчыны, каб ускласці кветкі і запаліць знічкі. Сёлета памятная акцыя праходзіла без прысутнасці міліцыі. Аднак, паводле з’яўлення ў інтэрнэце фотаздымкаў ушанавання памяці, на якім удзельнікі зняліся пад бел-чырвона-белым сцягам, воранаўскай міліцыяй пачата адміністрацыйная справа – актывістаў вінавацяць у правядзенні “несанкцыянаванай акцыі”.
Фота Беларускага Радыё Рацыя