Мікалай Уласевіч падаў заяўку на пікет да ўгодкаў Чарнобылю
https://spring96.org/be/news/62480
2013
2013-04-09T20:20:00+0300
2013-04-09T20:20:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікола Уласевіч падаў заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне ў Астраўцы пікету 26 красавіка -- да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі. Пікет ставіць за мэту інфармаванне насельніцтва пра згубныя наступствы чарнобыльскай катастрофы і патэнцыйную вялікую небяспеку пабудовы новай атамнай станцыі на тэрыторыі Астравецкага раёну, якая можа прывесці да непапраўнага. Грамадскі актывіст не мае асаблівых спадзяванняў, што мясцовая ўлада дазволіць правядзенне такога інфармацыйнага мерапрыемства, аднак лічыць, што нельга маўчаць у той сітуацыі, якая складаецца ў Беларусі вакол пабудовы небяспечнай расійскай атамнай станцыі.