Прапануйце свой лагатып для «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013»!
Прапануем Вам
паўдзельнічаць у конкурсе на распрацоўку лагатыпу для "Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013", які ўпершыню пройдзе ў
Беларусі ў траўні гэтага года за ўдзелам беларускіх і міжнародных арганізацый,
а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў еўрапейскіх дзяржаў.
Арганізатары мерапрыемства прапануюць магчымасць больш даведацца пра гісторыю і
культуру краін-удзельніц Еўрапейскага Саюзу, а таксама іншых дзяржаў, што разам
з Беларуссю ўваходзяць у ініцыятыву "Усходняе партнёрства" –
Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Конкурс на стварэнне лагатыпа будзе доўжыцца да 15 красавіка 2013 г. Лагатып
павінен увасабляць адзінства Еўропы, якое грунтуецца на агульных каштоўнасцях,
прыналежнасць Беларусі і іншых краін "Усходняга партнёрства" да
"Еўрапейскага дома"
Пераможцу чакае прыз.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу можна даведацца, скарыстаўшыся
гэтай спасылкай.
Офіс “За дэмакратычную Беларусь”