viasna on patreon

Гомель: некампетэнтнасць суддзяў або гульня ў правасуддзе?

2013 2013-04-08T09:43:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimer-siakerka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

Амаль паўгода беларуская Феміда не можа вырашыць пытанне аб ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі на незаконнае зняцце яго з цягніка гомельскімі памежнікамі 14 кастрычніка мінулага года ў пункце пропуска "Цяруха".

Нагадаем, восенню памежнікі знялі Уладзіміра Сякерку з цягніка «Чарнігаў-Гомель», патлумачыўшы свае дзеянні тым, што ён знаходзіцца ў нейкіх «спісачных базах дадзеных па даручэнню праваахоўных органаў». Такая фармуліроўка была адлюстравана ў рапарце, складзеным па факце высадкі палітыка з цягніка. Спробы разабрацца – у якіх спісах і чаму ён знаходзіцца, прывялі да таго, што апазіцыянера абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням службовых асоб. Суд пасля пакараў яго буйным штрафам у адміністрацыйным парадку.

Уладзімір Сякерка з такім паваротам справы не пагадзіўся і праз суд маў намер даведацца, хто і на якіх падставах унёс яго дадзеныя ў так званыя «спісачныя базы дадзеных».  

Суд Савецкага раёну Гомеля, на тэрэторыі якога знаходзіцца вайскавая частка памежнікаў №1242 адмовіў палітыку ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па яго скарзе. Суддзя Галіна Сыцько вырашыла, што паколькі адказчыкамі па справе з’яўляюцца памежнікі дзяржаўнага мытнага камітэту, пастолькі гэтая справа падсудна ваеннаму суду, які знаходзіцца ў Бабруйску.

Паколькі для У. Сякеркі пытанне хто разгледзіць яго справу не з’яўлялася прынцыповым, ён з анагалічнай скаргаю звярнуўся ў Бабруйскі ваенны суд, дзе старшыня Уладзімір Грыгаровіч прыняў да разгляду скаргу, але ўжо праз адно паседжанне палкоўнік юстыцыі прыйшоў да высновы, што гэту справу павінен разгледзяць грамадзянскі суд.

У прэзідыум Гомельскага абласнога суда быў накіраваны адпаведны пратэст, які быў задаволены намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суду Васілём Белавусавым. Паколькі Уладзімір Сякерка ў службовых адносінах з памежнікамі не знаходзіцца, службу ў дадзеным ведамстве не праходзіў, ён з’яўляецца грамадзянскай асабай, скаргу якой павінен разглядаць грамадзянскі суд.

Зараз, праз паўгода Уладзімір Сякерка чакае позвы ў суд першай інстанцыі, а таксама шукае адказ на пытанне, чаго ў яго справе больш - некампетэнтнасці суддзяў або гульні ў правасуддзе?

 http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства