viasna on patreon

Эдуарду Лобаву дазволілі сустрэцца з ксяндзом

2013 2013-04-07T16:45:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lobau4.jpg
Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Адбылося гэта пасля ўмяшальніцтва Апостальскага Нунцыя Арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, паведаміла маці маладафронтаўца Марына Лобава.

За працэдурай споведзі назіралі некалькі супрацоўнікаў адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі, таму споведзь прайшла літаральна моўчкі:

- Святар планаваў наведаць яго да Вялікадня, але з-за таго, што ён хварэў, гэтага не атрымалася. Адразу пасля яго выздараўлення сустрэча адбылася. Пасля таго, як калонію наведаў Нунцый, я была ў яго на прыёме. Туды раз у тыдзень ходзіць бацюшка, а з ксяндзом - праблема. Дзякуючы яго намаганням стала магчымай сустрэча і з ксяндзом.

Марына Лобава ўзгадвае, што гэта была другая сустрэча яе сына са святаром.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зняволення нібыта за хуліганства, якое адбылося за дзень да апошніх прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства