Францкевіч у турме стаў пісьменнікам
Палітвязень ужо больш за месяц знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу.
Пра гэта паведаміла ягоная маці Таццяна Францкевіч.
Хлопец наракае на брак інфармацыі пра падзеі ў краіне ды свеце і просіць выпісаць шэраг газэт. Адначасова Аляксандр пачаў пісаць. Ён ужо даслаў некалькі апавяданняў Аляксандру Фядуту. Адзін аповед філасофскі, а другі - фантастычны. Некалькі фантастычных апавяданняў сына ёсць і ў маці палітвязня.
Нагадаем, у траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле «справы анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.