viasna on patreon

У Расіі працягваюцца забароны выступаў непажаданых рок-музыкаў з “тэхнічных прычынаў”

2013 2013-04-05T15:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shauchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідэр ДДТ Юрый Шаўчук. Фота: zaycev.fm

Лідэр ДДТ Юрый Шаўчук. Фота: zaycev.fm

Лідэр ДДТ Юрый Шаўчук 4 красавіка выказаўся у сваім блогу на сайце “Эха Масквы” наконт адмены канцэртаў у Бранску на падставе нечакана ўзніклых “тэхнічных прычынаў”.

"Чаму мы не атрымалі дагэтуль ні аднаго афіцыйнага дакумента пра нечакана ўзніклыя праславутыя тэхнічныя прычыны, на падставе якіх так “дзіўна” адмянілі канцэрты? Тое, што парушаюцца нашы канстытуцыйныя правы, вам, канешне, не вядома. Мабыць вы яе, Канстытуцыю, не чыталі, усё пра народ засмучаліся", - звяртаецца лідэр ДДТ Юрый Шаўчук да Мікалая Дзеніна, губернатара Бранскай вобласці, дзе павінны былі прайсці канцэрты гурту.

Шаўчук паведамляе, што губернатар Дзенін, які “пільным двухгаловым арліным вокам сочыць за парадкам у галовах і душах сваіх землякоў”, па тэлефоне раздаваў распараджэнні дырэктарам канцэртных залаўз прынцыповай настойлівасцю не пушкаць гурт ДДТ у яго “княства”.

"Раптам задумаецца народ, наслухаўшыся сатыры і філасофіі, пра сэнсы свайго быцця?
Раптам зверне пільную ўвагу і на персону гэтага
гаспадара, які прайшоў такі ​​крывы і няпросты шлях да ўлады і грошай. Вядома, шкада прамоўтэраў, якія, атрымаўшы першапачаткова дабро на канцэрт, уклаліся ў рэкламу і, як іх калегі ў мінулым годзе ў Кемерава, Юрзе і Омску, фінансава пацярпелі. Шкада меламанаў, якія ўжо купілі квіткі.
Адно замілоўвае, Д
зенін, што баязліва так, таемна, па тэлефоне ... ", - піша музыка. 

Юрый Шаўчук паабяцаў прыхільнікам гурта, што ў Бранску ДДТ праспявае абавязкова, а губернатару Дзеніну прадказаў: “…такіх дзівакоў, як вы, хутка змые жыццё ва ўнітаз гісторыі, з вядомых ужо ўсім нам “тэхнічных прычынаў”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства