Сайт магілёўскай “Вясны” працуе па-ранейшаму
https://spring96.org/be/news/62381
2013
2013-04-05T11:43:52+0300
2013-04-05T11:43:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сайт магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” mahilyowspring.org цалкам аднавіў сваю працу. Вернута выдаленая за 2 гады інфармацыя, знішчаныя паклёпніцкія артыкулы, што былі размешчаныя невядомымі асобамі. Спецыялісты займаюцца павышэннем ягонай бяспекі.
Нагадаем, што ўвечары 2 сакавіка шляхам несанкцыянаванага доступу на сайце магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» з'явіліся публікацыі з пагрозамі ад праваабаронцы Барыса Бухеля незалежнаму журналісту Алесю Буракову. Невядомымі асобамі была ўзламаная бяспека сайта і замененыя паролі доступу да панэлі адміністратара (бэк-офісу).