viasna on patreon

Суд над Валерыем Вусікам: вынясенне прысуду зноў перанесенае

2013 2013-04-03T11:12:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vusik-buhel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Вусік і Барыс Бухель

Валерый Вусік і Барыс Бухель

2 красавіка ў судзе Бялыніцкага раёна суддзя Аксана Загорская працягнула  разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах Валерыя Вусіка, якое быццам бы ён здзейсніў падчас наведвання са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка” 28 лютага 2013 года.

Судовае паседжанне пачалося ў  15-00. Перад пачаткам паседжання супрацоўнік Бялыніцкага РАУС правеў гутарку і склаў пратаколы апытання двух незалежных журналістаў, якія былі сведкамі падзей, што адбываліся ў Лебедзянцы.

Падчас судовага паседжання быў прагледжаны відэазапіс матэрыяла з тэлеканала “Белсат” аб наведванні незалежнымі журналістамі фермы ў СВК “Лебедзянка”, якія прадставіў у суд нібыта пацярпелы Міхаіл Бялоў. Сведка з боку пацярпелага Сафараў у суд не з’явіўся. Як патлумачыў Міхаіл Бялоў, сведка працуе ў адміністрацыі СВК “Лебедзянка” і з’ехаў у Расію па нейкіх асабістых справах і прыедзе толькі пасля 26 красавіка.

Суддзя Аксана Загорская прыняла рашэнне працягнуць разгляд справы і паведаміла, што прысуд будзе вынесены 8 красавіка ў 11-00.

Праваабаронца Барыс Бухель  крыху здзіўлены, чаму суддзя не вынесла сваё рашэнне адразу ж пасля разгляду справы:

 “Паказанні сведкаў цалкам зняпраўджваюць абвінавачанні  Валерыя Вусіка ў адміністрацыйным пратаколе. Ніякай пагрозы фізічнай расправы не было, як і іншых незаконных дзеянняў з боку Валерыя Вусіка. Участковы інспектар склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з парушэннямі, не апытаў адразу сведкаў, якія выказваліся аб невінаватасці Валерыя Вусіка. Прадстаўлены Міхаілам Бяловым матэрыял з сайта тэлеканала “Белсат” зноў жа толькі зняпраўдзіў усе абвінавачванні.  На мой погляд, суддзя магла б адразу ж з усяго гэтага зрабіць высновы і вынесці свой прысуд. Замест гэтага вынясенне рашэння зноў перанесенае, што мяне вельмі здзіўляе”.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным участковым інспектарам міліцыі Сяргеем Карыткіным, Валерый Вусік 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, у адносінах   пляменніка старшыні СВК “Лебедзянка” трактарыста Міхаіла Бялова “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”, а таксама “размахивал руками” і ажыццяўляў у ягоны адрас “угрозы физической расправы”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства