viasna on patreon

Слонім: за паветраныя шарыкі – на гутарку ў міліцыю

2013 2013-04-02T15:36:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bedka-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка.

Іван Бедка.

Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў 2 красавіка позву  ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Яго выклікаюць заўтра ў 11 гадзін на “гутарку з маёрам міліцыі Худзьо” ў Слонімскі РАУС.

Іван Бедка патэлефанаваў маёру міліцыю Аляксандру Худзьо і запытаўся, дзеля чаго яго выклікаюць у РАУС. Маёр міліцыі сказаў, што падставай стала тое, што на Дзень Волі Іван Бедка з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пускаў надзіманыя балонікі ў неба. Але больш падрабязней, як паведаміў міліцыянер, ён даведаецца падчас гутаркі ў кабінеце маёра.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства