Вясна будзе!
Па просьбе The New Times вядомы паэт і публіцыст Леў Рубінштэйн склаў спіс з сямі ключавых слоў нашага часу. Характэрна, што слова «вясна» паэт апісвае не толькі як кліматычную пару года. Дастаткова знакавыя для грамадзянскай супольнасці паняцці былі вызначаны ў наступным парадку:
1. Пратэст
2. Годнасць
3. Самапавага
4. Свабода
5. Пуцін
6. Супраціў
7. Вясна
Апошняе вызначэнне Леў Рубінштэйн ахарактарызаваў наступным чынам: “І нарэшце, нельга ўпусціць з-пад увагі такое цалкам апраўданае цяперашнімі сезоннымі абставінамі слова, як “вясна” , у сілу не столькі нават кліматычных, колькі гістарычных абставінаў якое стала такім сакральным і такім жаданым для ўсіх нас. Тая сумная акалічнасць, што вясна ў нашых шыротах заўсёды фатальна спазняецца, заўсёды не паспявае за “агульначалавечым” календаром, кожны раз ўганяе калі не ў тугу, то ў устойлівую меланхолію. Але непахісная, хоць часам і няцвёрдая, упэўненасць у тым, што яна ўсё роўна наступіць, надае сіл і стымулаў жыць далей. Вясна будзе!”
Леў Рубінштэйн - вядомы расійскі паэт, крытык і публіцыст. У лютым 2013 запісаў для праекту «Супраць гамафобіі» відэазварот ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці. У сакавіку 2013 прымаў удзел у серыі адзіночных пікетаў за вызваленне удзельніц Pussy Riot.