Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымала папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі.
https://spring96.org/be/news/623
2003
2003-08-13T10:00:00+0300
2003-08-13T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Папярэджаньне вынесена партыі паводле вынікаў праверкі дзейнасьці партыі, якую праводзіў Мінюст у ліпені бягучага году.
Як паваедамляе Радыё Свабода, паводле Мін’юсту, падставай для папярэджаньня стала парушэньне статуту шэрагам пярвічных арганізацый ЛДП, у якіх на працягу некалькіх гадоў не праводзіліся сходы іх сябраў. Акрамя таго, згодна з інфармацыяй Міністэрства юстыцыі, ЛДП паведаміла несапраўдныя зьвесткі аб колькасьці сябраў партыі.
Лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч ня згодны з высновамі Мінюсту і лічыць папярэджаньне "юрыдычна неабгрунтаваным".