Міністэрства юстыцыі хоча канчатковай ліквідацыі “Добрай Волі”
https://spring96.org/be/news/62284
2013
2013-04-01T15:06:44+0300
2013-04-01T15:06:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/leanid-skarabahaty.jpeg
Як паведаміў старшыня Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Добрая Воля” Леанід Скарабагаты, 1 красавіка адновіцца судовы працэс аб канчатковай ліквідацыі аб’яднаньня.
Нагадаем, у 2011-2012 гадах групай шматдзетных і прыёмных бацькоў, сябраў МГА «Добрая воля», былі выкрытыя шматлікія парушэньні ў апараце Мінадукацыі. Пра парушэньні было паведамлена кіраўніцтву міністэрства. Аднак, ніякіх высноваў кіраўніцтвам Мінадукацыі зроблена не было, ніхто зь вінаватых ня быў прыцягнуты да адказнасьці. Зьмест гэтага Міністэрства адукацыі накіравала скаргу ў Мін’юст.
МГА «Добрая воля» існуе ўжо 14 гадоў і спэцыялізуецца на дапамозе шматдзетным сем’ям, дзецям-сіротам.