viasna on patreon

У рэгіёнах дыскутавалі на тэму сьмяротнага пакараньня

2013 2013-04-01T14:12:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae-dyskusia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час дыскусіі на тэму смяротнага пакарання.

Пад час дыскусіі на тэму смяротнага пакарання.

Шэраг грамадскіх дыскусій па абмеркаваньні тэмы сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адбыліся на мінулым тыдні ў розных гарадах: 27 сакавіка ў Магілёве, 30 сакавіка ў Гародні і 31 сакавіка ў Менску.

Пад час сустрэч, якія мадэраваў каардынатар кампаніі “Правааабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня у Беларусі” Андрэй Палуда,  прадстаўнікі грамадзкасьці, моладзь, студэнты цікавіліся самымі рознымі аспектамі, звязанымі з тэмаю сьмяротнага пакараньня, з перспектывамі яго адмены, альбо ўвядзеньня мараторыю на гэты від пакараньня, атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытаньні.

На дыскусіях можна было азнаёміцца з  рознай медыяпрадукцыяй, створанай у межах кампаніі, у тым ліку і паглядзець прэзентацыю новага мультыплікацыйнага фільму “Чарга”, які раскрывае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыцьцё і раўнадушша.

Пад час дыскусіі на тэму смяротнага пакарання

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства