viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч: "Новы лідар ёсць сярод нас"

2013 2013-04-01T13:20:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Палітвязень разважае ў лісце, якія перамены ў бліжэйшы час сакаюць Беларусь, а таксама дзеліцца апошнімі навінамі.

Так, Мікалай Аўтуховіч адзначае, што грамадскасць, безумоўна, чакае новага палітычнага лідара: "Я ведаю, што такі чалавек ёсць сярод нас. І спадзяюся, што ў хуткім часе штосьці зменіцца ў гэтым накірунку".

Таксама палітвязень закранае пытанне адказнасці чыноўнікаў за тое, што сёння адбываецца ў Беларусі: "Тыя, хто маюць уладу, могуць вельмі добра пераканаць чалавека. Па маёй справе былі таксама "перакананыя". Ніколі не мог падумаць пра некаторых, што і яны будуць хлусіць і агаворваць, але зло мацнейшае за волю чалавека. Я не лічу, што людзі, якія працуюць ва ўладзе і дзяржаўным сектары, - мярзотнікі. Але лічу, што яны адказныя за тое, што адбываецца ў краіне. Хай яны і вінцікі ў гэтым механізме, але без гэтых вінцікаў немагчыма было б так доўга хлусіць свайму народу".

Мікалай Аўтуховіч таксама паведаміў, што спрабуе вырашыць пытанне наконт лячэння зубоў. "Пакуль цішыня, але адвакат займаецца гэтым пытаннем", - удакладняе ён.

На днях стала вядома, што былы следчы Упраўлення ДФР па Гродзенскай вобласці Аліхвер, які давёў справу Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Леонава ў 2003-2005 гг. да суда, усё ж такі эміграваў у ЗША. Тады яны былі асуджаныя  за так званае эканамічнае злачынства па сфабрыкаванай справе, якая з'явілася пасля таго, як Мікалай Аўтуховіч прад'явіў звесткі аб карупцыі органаў улады ў Ваўкавыскім раёне.

Пазней стала вядома, што следчы Аліхвер, які быў на добрым ліку ў кіраўніцтва КДК, раптоўна звольніўся і знік. Праходзіла інфармацыя, што ён з'ехаў ў ЗША па выйграннай латэрэі Green Card. 

Пасля вызвалення па першай крымінальнай справе Мікалай Аўтуховіч быў на прыёме ў амбасадара ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Палітвязень прасіў удакладніць, ці спраўды следчы эміграваў у ЗША. Абмасадар абяцала дапамагчы з інфармацыяй, аднак да нядаўняга часу пацверджання гэтаму не было. 

Учора ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што Мікалай Аліхвер разам з сям'ёй пражывае ў штаце Атланта, ЗША. На фота ён разам з жонкай. Інфармацыю пра гэта апублікавала рэжысёрка Вольга Нікалайчык.

Мікалай Аліхвер, былы следчы ДФР КДК

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства