viasna on patreon

Узнавіўся працэс па справе сябра “Справядлівага свету”

2013 2013-03-27T13:28:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basareuski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Жлобінскім раённым судзе ўзнавіўся працэс па справе сябра “Справядлівага света” Яўгена Басарэўскага. Працэс, які павінен быў пачацца ўчора, 26 сакавіка, не адбыўся, паколькі ў суд не з’явіліся неабходныя сведкі. Справу разглядае суддзя Алена Ярмольчык.

На працэс у якасці сведкаў былі запрошаныя былыя супрацоўнікі Жлобінскага цэнтра кіравання раённай камунальнай уласнасцю, якое ў свой час узначальваў Яўген Басарэўскі, а таксама кіраўнікі аддзела эканомікі і фінансаў Жлобінскага райвыканкама Марына Калічонак і Аляксандр Макееў.

На суддзе Марына Калічонак засведчыла, што не згодна з высновамі Камітэта дзярэкантролю аб тым, што прадпрыемства Басарэўскага не ўплочвала 50% ад арэнднай платы ў мясцовы бюджэт і тым самым нанесла шкожу дзяржаве. Начальнік фінансавага аддзелу Аляксандр Макееў таксама зазначыў, што Цэнтр кіравання камунальнай уласнасці не змог бы наогул існаваць, калі б прадпрыемства працавала толькі ў страту і не прыносіла даход.

Судовае паседжанне адкладзена да невызначанай даты.

Нагадаем, 7 снежня 2012 года суддзя Жлобінскага раённага суда Інна Шаршнёва прызначыла Яўгену Басарэўсакму пакаранне ў выглядзе трох гадаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем тэрміну на 1 год. Абодва пазней абскардзілі прысуд у Гомельскім абласным судзе, які накіраваў справы для паўторнага разгляду.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства