У АГП скралі бел-чырвона-белы сцяг
https://spring96.org/be/news/62195
2013
2013-03-27T12:36:40+0300
2013-03-27T12:36:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg
Палотнішча лунала з 23 сакавіка на 17-м паверсе будынка па вуліцы В.Харужай, 22.
Прычым круглыя суткі. Але 26 сакавіка супрацоўнікі офіса зафіксавалі, што сцяг дзіўным чынам знік.
«Хутчэй за ўсе, да палотнішча маглі дабрацца з паверха, што над нашым офісам», – мяркуе намеснік старшыні АГП Антаніна Кавалёва.
Звяртацца ж у праваахоўныя органы АГП не збіраецца.
«Бессэнсоўна, – кажа спадарыня Кавалёва. – Бо 24 сакавіка менавіта прадстаўнікі сілавых структур забралі, а фактычна скралі ў Зміцера Кавалгінагалоўны сцяг, які неслі на шэсці ў Дзень Волі».