Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень. Падрабязна – пра заяву Амбасадара Італіі аб вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама пра спыненне крымінальнага пераследу часопіса “АРХЭ” і ягонага рэдактара Валерыя Булгакава.
“Падзея тыдня” прысвечаная святкаванню Дня Волі, якое прайшло пад знакам 95-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі і пераследу ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – трэнер адмысловай адукацыйнай праграмы “Правы чалавека на пальцах” Наста Лойка.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Голая манашка”.
Слухаць выпуск: