Бярозаўка: 24 сакавіка актывіста выклікаюць на “прафілактычную гутарку”
https://spring96.org/be/news/62080
2013
2013-03-23T18:54:53+0300
2013-03-23T18:54:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/trafimchyk.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскага актывіста з гораду Бярозаўка, рэгіянальнага каардынатара “Руху за свабоду” Сяргея Трафімчыка напярэдадні 25 сакавіка беспадстаўна турбуюць міліцыянты. 22 сакавіка яму патэлефанаваў начальнік Лідскага РАУС і папрасіў з’явіцца на гутарку. 23 сакавіка выявілася, што кіраўніка мясцовай міліцыі няма на месцы і ён будзе толькі заўтра. Актывісту выпісалі позву з’явіцца ў РАУС 24 сакавіка. У позве нічога не пазначана – ні паводле якой справы ён выклікаецца, ні ў якасці каго. Сяргей Трафімчык, заехаўшы ў Лідскі РАУС, пакінуў у кнізе скаргаў адпаведны запіс пра парушэнні – ён перакананы, што такі выклік ёсць незаконным.