viasna on patreon

У Талачыне затрыманы Раман Забела

2013 2013-03-23T10:28:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 сакавіка раніцай у Талачыне на аўтобусным прыпынку міліцыя затрымала актывіста кампаніі "Наш Дом" Рамана Забелу. Аперацыя «міліцэйскі хапун» пачалася ў горадзе Талачын раніцай. Проста на прыпынку аўтобуса па дарозе на працу затрыманы і дастаўлены ў РАУС грамадскі актывіст Раман Забела. Затрыманне праводзіў адзін з лепшых сышчыкаў крымінальнага вышуку маёр міліцыі Карота. Падставы для затрымання стандартныя - Раман Забела падобны на чалавека, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства.
Актывіст Мікалай Петрушэнка пракаментаваў гэтую падзею:
- Прычынай для такіх дзеянняў можа быць усё што заўгодна. Раман вядомы тым, што тры гады таму назад выйграў судовы працэс і адбіў атаку мясцовага РАУС за нібыта ўчыненае правапарушэнне. На яго быў складзены пратакол за незаконнае размахванне сцягам у парку. У судзе справа рассыпалася ... Раман Забела сфармаваў футбольную каманду "Наш Дом", якая паспяхова выступала на раённым турніры. Нарэшце, не выключана, што затрыманне з'яўляецца прэвентыўным напярэдадні святкавання 95-годдзя БНР з мэтай не дапусціць яго ўдзелу ў афіцыйна дазволеным масавым мерапрыемстве ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства