viasna on patreon

Міліцыя папярэджвае слонімскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі

2013 2013-03-23T10:21:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bedka-ivan-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка

Іван Бедка

Учора вечарам на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі завіталі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Міліцыянеры хацелі пагутарыць з гаспадаром кватэры, але яго якраз не аказалася дома.

Тым не менш, яны не пакінулі ў спакоі Івана Бедку. Той самы намеснік начальніка Шчурскі патэлефанаваў слонімцу на мабільнік і прапанаваў сустрэцца для гутаркі. Але Іван Бедка ў катэгарычнай форме адмовіўся.

Слонімскія міліцыянеры напярэдадні Дня Волі папярэджваюць усіх слонімскіх актывістаў, каб яны не прымалі ніякага ўдзелу ў святкаванні. Тым не менш, мерапрыемствы ў Слоніме запланаваны, і яны ў нядзелю, 24 сакавіка, будуць праводзіцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства