viasna on patreon

Гомель: Зміцер Карашкоў паскардзіўся ў суд на забарону правесці пікет супраць алкагалізацыі

2013 2013-03-22T12:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам адмовіў каардынатару грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцеру Карашкову ў правядзенні пікету «Супраць алкагалізацыі насельніцтва».  Прычына адмовы – тая ж, што і ўсім заяўнікам пікетаў і мітынгаў на працягу апошніх чатырох гадоў: заяўнік не выканаў абавязкаў па заключэнні дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі. Менавіта такія абавязкі накладаюцца на заяўнікаў масавых мерапрыемстваў у Гомелі, згодна рашэнню гарвыканкаму.

Зміцер Карашкоў лічыць, што ўскладанне на арганізатараў масавых мерапрыемстваў дадатковых абавязкаў па заключэнні дамоваў з міліцыяй, камунальнікамі і «хуткай» ні што іншае, як абмежаванне права кожнага ня толькі на свабоду правядзення мірных сходаў грамадзян, але ж і на свабоду выказвання меркавання.

22 сакавіка каардынатар грамадзянскай ініцыятывы падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

У заяве актывіст звяртае ўвагу, што адмова гарвыканкаму парушае яго правы, гарантаваныя як Канстытуцыяй, так і Міжнародным пактам аб палітычных і грамадзянскіх правах. Ён просіць суд прызнаць рашэнне гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах» неправамоцным, і адмяніць яго пункты, якія абмяжоўваюць законныя правы грамадзян, а таксама прызнаць рашэнне выканкаму ад забароне пікету незаконным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства