Слонім: маёр міліцыі папярэдзіў Івана Шэгу
https://spring96.org/be/news/62034
2013
2013-03-21T15:43:53+0300
2013-03-21T15:43:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга атрымаў пісьмовае папярэджанне ад маёра міліцыі Слонімскага РАУС Ігара Клыбіка. У ім маёр міліцыі “перасцярагае аб недапушчальнасці парушэння парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікітавання”.
Нагадаем, што слонімцы тройчы падавалі заяўкі на правядзенні мерапрыемстваў з нагоды 95-годдзя БНР, але на ўсе атрымалі адмоўныя адказы. Тым не менш,Іван Шэга сказаў, што Дзень Волі ў Слоніме будзе адзначацца.