viasna on patreon

Салігорск: Пікет да Дня Волі забаранілі

2013 2013-03-21T13:24:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienvoli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі раённы выканаўчы камітэт забараніў правядзенне 24 сакавіка пікету, прымеркаванага да 95-х угодкаў з Дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі - Дня Волі.

Заяўніком мерапрыемства выступаў мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Шыла. Пікет меркавалася правесці на стадыёне “Будаўнік”, адзіным афіцыйна дазволеным уладамі месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. Мэтай акцыі было не толькі жаданне звярнуць увагу грамадскасці на памятную дату, але і “выказаць нязгоду ў сувязі з праводзімай цяперашнімі ўладамі палітычнай, эканамічнай, культурнай і нацыянальнай палітыкай”.

Прычынай забароны мерапрыемства выконваючы абавязкі старшыні Салігорскага райвыканкаму Валерый Шамрук назваў неадпаведнасць нормам Закона “Аб масавых мерапрыемствах” заяўленых арганізатарам мераў па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі.

Забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні мерапрыемства, а таксама меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства заяўнік пікету Уладзімір Шыла прасіў ускласці на органы мясцовай улады. Па яго словах гэта звычайная сусветная практыка.

- У межах “Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах”, абавязак выконваць які узяла на сябе Рэспубліка Беларусь, права на мірныя сходы з’яўляецца неадемным правам кожнага чалавека. Забяспечыць рэалізацыю гэтага права з’яўляецца задачай дзяржавы. Адпаведна, забеспячэнне парадку, бяспекі і іншага пад час пікетаў і мітынгаў таксама ёсць задачай дзяржавы, - тулмачыць сітуацыю салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка.

Арганізатар мерапрыемства Уладзімір Шыла плануе ў бліжэйшы час абскардзіць забарону на правядзенне пікету ў судзе Салігорскага раёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства