viasna on patreon

Баранавічы: забаранілі пікет да 95-х угодкаў БНР

2013 2013-03-20T14:32:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnr1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 20 сакавіка атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 25 сакавіка 2013 года, прысвечанага 95-м угодкам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гарвыканкам лічыць, што заяўнік парушыў арт. 5 Закона РБ ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах”  і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). У лісце гарвыканкама традыцыйна не паведамляецца, што канкрэтна парушыў заяўнік, але прапануецца, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў Брэсцкі аблвыканкам ці ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

 – Я заключыў дамовы з гарпаліклінікай, ЖКГ, а вось супрацоўнік Баранавіцкага ГАУС маёр Павел Кульгавік адмовіўся заключыць са мной дамову аб ахове грамадскага парадку, як гэта патрабуе закон і рашэнне гарвыканкама. Двойчы я асабіста хадзіў у гарадскую міліцыю, а трэці раз размаўляў з ім па тэлефоне. Але безвынікова. Вось так маё канстытуцыйнае права на свабоду сходаў, мітынгаў, пікетаў (арт.35 Канстытуцыі РБ) у нашай краіне залежыць ад волі і жаданняў маленькага чыноўніка, – адзначыў Віктар Сырыца.

Грамадскі актывіст мае намер скардзіцца ў вышэйстаячыя органы ўлады і ў суд на незаконныя дзеянні супрацоўніка ГАУС маёра Паўла Кульгавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства