viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч: Прыемная навіна толькі аб тым, што зноў адчыніцца офіс “Вясны”

2013 2013-03-20T11:20:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinshavanni-bialynichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 20 сакавіка атрымаў ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча, з якім ён знаходзіцца ў сталай перапісцы. Палітвязень дзеліцца сваімі ўражаннямі аб апошніх навінах у грамадскім і палітычным жыцці ў Беларусі.

“Я атрымаў ліст ад Мікалая Аўтуховіча, дасланы ім 15 сакавіка, сёння, - кажа Барыс Вырвіч. – Мікалай дзеліцца сваімі апошнімі навінамі і ўражаннямі. Асабліва прыемна, што ён напісаў некалькі цёплых слоў на адрас Праваабарончага цэнтру “Вясна”. У прыватнасці, Мікалай Аўтуховіч піша: “З усяго гэтага, прыемная навіна толькі аб тым, што зноў адчыніцца офіс “Вясны”! Каб не яны, шмат чаго б было інакш. Дзякуй ім за гэта!”.

Не магу не пагадзіцца з Мікалаем, “Вясна” сапраўды робіць вельмі шмат карыснага для ўсяго беларускага грамадства”,  - выказаў меркаванне бялыніцкі журналіст.

Барыс Вырвіч таксама паведаміў, што 20 сакавіка дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна адправілі віншавальныя паштоўкі з Днём Волі 25 сакавіка ўсім беларускім палітвязням. Удзел у напісанні паштовак прынялі мясцовыя актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства