У Брэсце на «Хвалі Салідарнасці» затрымалі трох сябраў БХД
https://spring96.org/be/news/61931
2013
2013-03-18T16:26:05+0300
2013-03-18T16:26:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Брэсце 18 сакавіка падчас акцыі «Хваля салідарнасці», арганізаванага аргкамітэтам па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», былі затрыманыя тры сябры аргкамітэту БХД: Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрусь Шарэнда.
Іх затрымалі пры вывешванні нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС горада.