viasna on patreon

Баранавічы: Актывісты сабралі подпісы за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года

2013 2013-03-18T13:10:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-razbur-pomnik-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты сабралі 148 подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года і накіравалі іх старшыні Мілавідскага сельскага савета (Баранавіцкі раён) Ірыне Сушчык. У звароце паведамляецца, што ў вельмі дрэнным стане знаходзіцца пляцоўка ля Мілавідскага памятнага знака ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Зусім кепскі вонкавы выгляд мае і каталіцкая капліца, у якой вецер моцна пашкодзіў дах і сарваная бляха валяецца на зямлі.

Таму грамадскія актывісты Баранавічаў просяць Мілавідскі сельскі савет арганізаваць працу па рамонту помнікаў і добраўпарадкаванню тэрыторыі з нагоды 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года.

 – Мы не толькі просім, але і самі прымем удзел у добраўпарадкаванні. Як толькі сыдзе снег і падсохне зямля, прадстаўнікі грамадскасці Баранавічаў прыбяруць смецце і пасадзяць кветкі ля помнікаў у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Мы абавязкова арганізуем талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ля Мілавідскіх помнікаў у гадавіну такой слаўнай падзеі, – адзначыў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

 

Фота: 1). Разбураная пляцоўка ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) усталяванага ў 1993 годзе 2). Разбураны дах каталіцкай капліцы 3) Сарваная бляха з каталіцкай капліцы валяяцца на зямлі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства