Слонім: беларускую дыктоўку ў бібліятэцы замянілі выставай касметыкі
https://spring96.org/be/news/61894
2013
2013-03-16T10:14:53+0300
2013-03-16T10:14:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк і Уладзімір Ліцвін звярталіся з лістом у Слонімскую раённую бібліятэку імя Якуба Коласа па дазвол на правядзення ў гасцёўні бібліятэкі 22 сакавіка беларускай дыктоўкі, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму і Дню Волі.
На адрас сяброў згуртавання прыйшоў адказ за подпісам дырэктара Слонімскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Ларысы Рэпінскай. У адказе яна паведаміла, што «22 сакавіка 2013 года з 17 да 19 гадзін у памяшканні гасцёўні Слонімскай цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа будзе праходзіць прэзентацыя прадукцыі касметычнай фірмы».